Агляд спартовых навінаў 21.09.2016


Хакей

Міхаіл Грабоўскі прапусціць перадсезонны збор «Нью-Ёрк Айлэндэрз. Як паведамляе афіцыйны сайт «астраўлянаў», беларускі форвард па-ранейшаму не можа аднавіцца пасля струсу мозгу, які ён атрымаў ў лютым.

Настольны тэніс

Уладзімір Самсонаў возьме ўдзел у першым матчы кваліфікацыі камандавага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе супраць ізраільскай дружыны, які адбудзецца ў беларускай сталіцы 27-га верасня, пачатак а 19-ай гадзіне.

Тэніс

На кортах у Токіа працягваецца буйны турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі з прызавымі $ 885 тыс. Полька Агнешка Радваньска не без цяжкасцяў, але пераадолела другое кола спаборніцтваў, перагуляўшы Барбару Стрыцаву – 6:3, 3:6, 7:5.

Фота – USA TODAY