Агляд спартовых навінаў 21.06.2106


Лёгкая атлетыка

Міжнародны алімпійскі камітэт падтрымаў пастанову Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыяў, якая раней адхіліла ўсіх лёгкаатлетаў Расеі ад міжнародных спаборніцтваў. МАК не стаў адлучаць ад Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўсіх расейскіх спартоўцаў. Аднак лёгкаатлетычная каманда нашых суседзяў цалкам не здолее выступаць на гульнях пад сцягам Расеі.

Футбол

Зборная Расеі з ганьбаю пакідае чэмпіянат Еўропы па футболе. Дружына Леаніда Слуцкага (які, дарэчы, узяў усю адказнасць за праваленае першынство і падаў у адстаўку) у апошнім матчы групавога этапу была разгромленая Ўэльсам 3:0 і заняла апошні радок у групе з адным балам. Мабыць, тут праблема не ў тым, хто трэніруе Расею: Слуцкі, Капэла ці Хідынк з Мурынню – пакуль у футбалістаў не зменіцца менталітэт, нічога кардынальна не палепшае.

Лідары квартэту – Нямеччына і Польшча – маюць 4 балы кожная. «Бела-чырвоныя» у Марселі згуляюць з Украінаю, «жоўта-блакітныя» на гэтым турніры яшчэ балаў не набіралі ды не забівалі, а прапусцілі ўжо 4 мячы. Двубой супраць палякаў стане для каманды Фаменкі матчам прэстыжу. Сам настаўнік ужо заявіў, што гэта будзе ягоны апошні двубой у якасці галоўнага трэнера «жоўта-блакітных».

Дзейныя чэмпіёны свету, немцы, у Парыжы праэкзаменуюць зборную Паўночнай Ірландыі, якая мае ў сваім актыве 3 балы. Пасля двух матчаў на групавым этапе на «бундэс-тым» вылілася досыць шмат крытыкі ад фанатаў і прэсы.

Не заціхае футбольнае жыццё і ў нашай краіне, дзе былі згуляныя апошнія тры матчы 13 туру. Сенсацыйна скончыўся двубой на полі сталічнага стадыёну «Трактар», дзе менскае «Дынама» саступіла аўтсайдару табліцы «Нёмну», 0:1.

Фота – athletics-club.ru