Аб'ектыў 10.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння заканчвае чарговую гора-кваліфікацыю на топ-турнір, рызыкуючы паўтарыць найгоршы вынік усіх часоў – шостае месца ў адборачнай групе, якое здарылася ў нас пры спробе паказаць свае магчымасці ў дэбютнай кампаніі да французскага мундыялю 1998. Праўда, настаўнік нашай дружыны Ігар Крывушэнка абяцае, што французы голымі рукамі Беларусь не возьмуць.


У ноч з аўторка на сераду пяццю матчамі заканчваецца кваліфікацыя ў Паўднёвай Амерыцы. Галоўная інтрыга заключнага дня – ці зробіць крок наперад Аргентына, якая пакуль шостае, але гуляе ў «Quito» з Эквадорам, які страціў шанцы рушыць далей.

Хакей

«Таронта мэйпл ліўз» выдаў нетрадыцыйна для сябе моцны старт у Нацыянальнай хакейнай лізе. Тры матчы – тры перамогі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары