Аб'ектыў 04.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Памылкі брамкара Віталя Труса ды абаронцы першай пяцёркі Аляксея Бадуна прывялі да дзвюх прапушчаных гарадзенскім «Нёмнам» шайбаў напачатку першага і праз дзевяць секундаў пасля старту другога перыядаў матчу хакейнай Лігі чэмпіёнаў супраць клубу «JYP» з фінскага гораду Ювяскюля.

Гандбол

Не даўшы рады ў хатнім лігачэмпіёнскім матчы супраць вугорскага «Вэспрэму», Берасцейскі гандбольны клуб шчыра адарваўся, як кажуць у спорце, на харвацкім «Нэксэ» у Лізе Паўднёва-Усходняй асацыяцыі «Газпром». Хаця, па першым тайме, які скончыўся мінімальнаю перамогаю гаспадароў «мяшкоўцаў» 14:13, аніяк не прадугледжваліся канчатковыя плюс 12 для «БГК».

Тэніс

Другая ракетка свету ў версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі – румынка Сімона Халеп – стала першаю чвэрцьфіналісткаю адкрытага чэмпіянату Кітаю па тэнісе з агульным для жанчын і мужчынаў прызавым фондам пад $ 6,5 млн.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Віталь Гарбацюк / hcneman.by

Глядзі таксама
Каментары