Агляд спартовых навінаў 20.06.2016


Баскетбол

Жаночая баскетбольная зборная нашай краіны ўсё ж такі згуляе на Алімпіядзе ў Рыа. Дружына Буяльскага здабыла гэту пуцёўку, перамогшы ў «суцяшальным» этапе кваліфікацыі. Адразу мы разграмілі Нігерыю, 84:44, а затым выгулялі ў Паўднёвай Карэі, 56:39. На алімпійскім турніры нашыя дзяўчаты трапілі ў групу А, дзе іхнымі суперніцамі будуць Японія, Францыя, Бразілія, Турцыя і Аўстралія.

Формула-1

Пілот «Мэрсэдэсу» Ніко Росбэрг, стартаваўшы з поўлу і паказаўшы найхутчэйшае кола ў гонцы, перамог у чарговым этапе чэмпіянату свету «Формула-1» – Гран-пры Еўропы, што адбылося на трасе ў Баку. Другі радок заняў Зэбаст’ян Фэтэль з «Фэрары», за ім фінішаваў Сэрхіё Пэрэс на «Форс Індыі».

Тэніс

Эндзі Мары стаў пераможцам тэніснага турніру ў Лондане. За дзве гадзіны і 13 хвілінаў гаспадар кортаў, другая ракетка свету нанёс паразу дзявятаму ў рэйтынгу АТП канадцу Мілашу Раўнычу – 6:7, 6:4, 6:3.

Футбол

У цэнтральным матчы 13-га туру чэмпіяната краіны па футболе ў найвышэйшай лізе барысасўкі БАТЭ атрымаў валявую вікторыю ў Жодзіна, перагуляўшы мясцовае «Тарпеда-БелАЗ».

Фота – bbf.by