Аб'ектыў 03.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Менскія баскетбольныя «Цмокі» застаюцца сёлета без групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Па суме двух матчаў трэцяга кола кваліфікацыі ў плэй-оф прабіўся французскі «Нантэр». На сваім паркеце мы з ім згулялі ўнічыю 68:68, а ў гасцях калектыў Круцікава саступіў 75:80.

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» здолела падараваць сваім заўзятарам доўгачаканае свята. На лёдзе «Менск-арэны» «зубры», нарэшце, запісваюць у свой актыў перамогу ды яшчэ з буйным лікам. «Бела-блакітныя» на сваім лёдзе разграмілі аднаклубнікаў з Масквы – 5:1.

Тэніс

На адкрытых гардаўскіх кортах у Японіі стартаваў буйны турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў «Rakuten Japan Open», прызавыя якога сёлета складаюць $ 1,564 млн.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова правёў чарговы двубой групавога этапу СЭГА-лігі. На сваёй пляцоўцы БГК сустракаўся з харвацкім клубам «Нэксэ» і разграміў яго з лікам 35:23.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by

Глядзі таксама
Каментары