Аб'ектыў 13.09.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Два турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі праходзяць на гэтым тыдні. Абодва – у Токіа і Кўэбэку – «Інтэрнацыяналы», і яны маюць прызавы фонд $ 226 750. Найлепшае прадстаўніцтва ў японскай сталіцы. Там, дзе яшчэ ў панядзелак траўмавалася і пры ліку 6:3, 1:0 на сваю карысць не закончыла двубою стартавага кола супраць тэнісісткі са Славаччыны Яны Чэпэлавай Аляксандра Сасновіч.

Футбол

Вельмі выніковы выдаўся першы дзень групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Але, не рэкордны нават у гэтай пяцігодцы. Калі 12-га верасня 2017-га было праведзена 28 галоў, то чатыры сезоны таму – 17 верасня 2013-га – у брамы пазалятала трыццаць залічаных мячоў, а двума гадамі раней – усяго 15.

Баскетбол

Першыя паўфіналісты вызначыліся на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод мужчынскіх камандаў у Стамбуле. Адступіла сюрпрызная Нямеччына.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Kim Kyung-Hoon / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары