Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» працягвае абнаўляць свае антырэкорды ў межах гульняў КХЛ. У сваім чарговым матчы выязнога турнэ «зубры» сустракаліся ў Чарапаўцы з мясцовай «Северсталлю» і не прынеслі станоўчых эмоцыяў сваім заўзятарам.

Футбол

Зборная Англіі зрабіла важкую заяўку на тое, каб трапіць на чэмпіянат свету – 2018 з першага месца свайго кваліфікацыйнага квартэту «F». У чарговым двубоі групавога этапу родапачынальнікі футболу на легендарным «Ўэмблі» прымалі каманду Славаччыны.

Тэніс

Сапраўдны трылер, які працягваўся тры гадзіны і 35 хвілінаў, выдалі на корце «US-Open» Домінік Тым і Хуан Марцін Дэль Потра, пераможца гэтага турніру ў 2009-м годзе. Каб вызначыць лепшага, спартоўцам спатрэбілася 5 сэтаў, а нечакана перамог аргентынец. Ён з лікам 1:6, 2:6, 6:1, 7:6, 6:4 перагуляў аўстрыйца, восьмую ракетку свету.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: hcdinamo.by