Агляд спартовых навінаў 17.03.2016


Хакей

«Гомель» на сваёй пляцоўцы выгуляў у салігорскага «Шахцёра» другі хатні матч паўфінальнай серыі чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе і тым самым зраўняў лік у супрацьстаянні, які стаў 2:2.

Футбол

«Барсэлона» і «Баварыя» сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. «Сіне-гранатавыя» без праблемаў разабраліся на «Кам Ноў» з лонданскім «Арсеналам» – 3:1.

Тэніс

Лідар сусветнага рэйтынгу Новак Джокавіч без праблемаў разабраўся з іспанцам Фэлісьяно Лопэсам у чвэрцьфінале тэніснага турніру «БНП Парыба Оўпэн» у амерыканскім Індыян-Ўэлзе. Серб перамог апанента 6: 3, 6: 3, і ў ¼ яго ўжо чакае Жо-Вільфрыд Цонга.