Аб'ектыў 13.09.2016 Агляд спартовых навінаў 13.09.2016


Паралімпіяда

Паспяхова перабраўшы батэрфляй, комплекс і брас, лідар беларускай дружыны на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра Ігар Бокі узяў трэці залаты медаль пры адной бронзе ў плавальным басейне. Пры гэтым Бокі на 15-й Паралімпіядзе заяўлены яшчэ на трох дыстанцыях.

Тэніс

Хвацка распачала восеньскую спробу вярнуцца ў сотню наймацнейшых тэнісістак свету і ўзняцца як мага вышэй у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі чацвёртая ракетка Беларусі паводле рэйтынгу Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандра Сасновіч.

Хакей

Менскае «Дынама» яшчэ не завяршыла стартавую выязную серыю дзявятага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі, але стомленасць, відаць, ужо да беларускай дружыны падступіла. Распачаўшы рэгулярны чэмпіянат паразаю ад маскоўскага «Спартака», затым «зубры» згулялі яшчэ тры выязныя сустрэчы. Але, адолеўшы, уфімскі «Салават Юлаеў» ды чэлябінскі «Трактар», спатыкнулася ў Магнітагорску.

Фота – Reuters

Глядзі таксама
Каментары