Агляд спартовых навінаў 11.07.2016


Футбол

Мяч 28-мігадовага нарадзінца Гвінеі-Бісаў Эдэрзіту Антонью Масэду Лопэша, які стаў партугальцам яшчэ ў дзяцінстве і набыў прасцейшае імя Эдэр, прынёс ягонай новай радзіме першы тытул чэмпіёнаў Еўропы па футболе. Траўма лідара дружыны, капітана Крыштыяну Раналду, якая здарылася яшчэ на сярэдзіне першага тайму і пасля якой «зорка» яшчэ рваўся на поле, не засмуціла пірэнэйцаў. Нечаканае шчасце для гасцей стала немагчымасцю выправіцца для гаспадароў, якія закончылі турнір без святкавання. А партугальцы, дайшоўшы да фіналу без залішніх эмоцыяў і псіхалагічных набыткаў, выгадалі свой час, які мусіў калісьці надысці і для гэтай футбольнай краіны.

Допінгавы скандал

Вырашэнне спартовага арбітражнага суда ў справе расейскай тэнісісткі Марыі Шарапавай абвесцяць толькі ў верасні гэтага года, а значыць нарадзінка Расеі з беларускімі каранямі дакладна не здолее выступіць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Нагадаем, што Міжнародная тэнісная федэрацыя дыскваліфікавала Марыю на 2 гады за ўжыванне мельдонію, і дзяўчына абскардзіла справу ў міжнародным арбітражным судзе. У выпадку станоўчага рашэння Маша магла б выступіць на Гульнях. Але, як аказалася, у Лазане не паспяшаліся пайсці насустрач тэнісістцы. Зрэшты, у сувязі з дадатковымі пытаннямі, якія патрабуюць большага часу на разгляд, бакі дамовіліся не спяшацца з разглядам апеляцыі, і рашэнне, як паведамляецца, мусіць з’явіцца не раней за 19 верасня.

Лёгкая атлетыка

Тры медалі ўзяла зборная Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Амстэрдаме. Золата адно – Таццяна Халадовіч з вынікам 66 метраў 34 сантыметры ўсталявала нацыянальны рэкорд і з ім узяла найвышэйшую ўзнагароду еўрачэмпіянату. У Аліны Талай другое месца, якое аршанка стварыла ў бегу на 100 метраў з барʼерамі. Яшчэ Іван Ціхан заняў другое месца ў кіданні молату і, такім чынам, настроіў беларускіх заўзятараў на медальны поступ хуткіх Алімпійскіх гульняў.

Вольная барацьба

На «Гран-Пры Іспаніі» ў барацьбе Марыя Мамашук здолела выгуляць вагавую катэгорыю да 63 кілаграмаў. Дзіўна тое, што Беларусь накіравала ў сталіцу гэтай пірэнейскай краіны толькі адну спартоўку. І менавіта Маша дайшла да вырашальнага дужання, якое і прынесла нашай дзяўчыне найвышэйшую ўзнагароду пасля перамогі ў фінале спартоўкі з Нігерыі.

Фота – uefa.com