Агляд спартовых навінаў 06.01.2017


Хакей

Менскаму «Дынама» пасля шасці запар перамог, у тым ліку над лідарам СКА ў рэгулярным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, неяк удалося саступіць на хатняй арэне аднаму з аўтсайдараў – чарапавецкай «Северсталі».

Зборная Злучаных Штатаў Амерыкі нечакана дамаглася перамогі ў фінале моладзевага чэмпіянату свету па хакеі, якія фінішаваў у канадскім Манрэалі.

Біятлон

Стартаваўшы ў Кубку свету па біятлоне ўпершыню ў 2009-м, але атрымаўшы першую перамогу толькі на трэці сезон, чэшка Габрыела Коўкалава прыйшла да свайго 29-га трыумфу ў нямецкім Обэргофе-2017. 27-мігадовай пражанцы ўдаўся спрынт на чацвёртым этапе Кубка планеты. І гэта другая запар вяршыня п’едэсталу для дзейнай уладальніцы «Крышталёвага глобусу».

Фота: hcdinamo.by