Аб'ектыў 03.06.2016 Агляд спартовых навінаў 03.06.2016


Фота – TUT.BY

Баскетбол

Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па баскетболе праз густыя церні пракладае сабе шлях на алімпійскую кваліфікацыю ў французскі Нант. Адборачныя спаборніцтвы распачне ўвечары 13 чэрвеня, то бок роўна праз 10 дзён, двубоем супраць дружыны Нігерыі. А пакуль – рыхтаванне. Два прагуляныя латышкам у Рызе матчы змяніліся першаю перамогаю – над камандаю Новай Зеландыі падчас чацвёртага менскага турніру «Мемарыял Халіпскага».

Тэніс

Тэнісістка Серына Ўільямз выйшла ў свой 27 фінал турніраў «Вялікага шлема» і чацвёрты раз менавіта ў Парыжы. У пятніцу амерыканка нанесла паразу Кікі Бэртэнс з Нідэрландаў – 7:6, 6:4. Ўільямз пяць разоў падавала навылет, актыўна выгуляла 37 пунктаў і здзейсніла 31 нявымушаную памылку. Нягледзячы на паразу, Бэртэнс у новым рэйтынгу ўпершыню ўвойдзе ў топ-30, у той час як мінулы год скончыла на 101 радку.

Лёгкая атлетыка

Чарговы этап «Дыяментавай лігі» пад эгідаю Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі прынёс нарэшце пʼедэстал беларусцы. Алена Дубіцкая з Гарадзеншчыны ўзнялася на трэцяе месца па выніках спаборніцтваў штурхальніц ядра. Чэмпіёнка свету сярод дзяўчат, якая штурхала летась і за 19 метраў, цяпер прыпынілася на адзнацы 18,38.

Глядзі таксама
Каментары