Агляд спартовых навінаў 02.06.2016


Фота – timeoutmag.com

Гандбол

Параза нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па гандболе ў перадапошнім матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 ад нарвежак чыталася, і далёка не паміж радкоў. Але, усё ж, хацелася б дачакацца ад беларусак большага геройства ў Менску, чым няўдачы з розніцаю ў цэлых 10 мячоў.

Хакей

Другі матч фінальнай серыі Кубка Стэнлі паміж «Пітсбург Пэнгўінз» і «Сан-Хасэ Шаркс» зноў склаўся на карысць пенсільванцаў, якія правялі яго з падобным сцэнарам, што і першы двубой.

Тэніс

Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе працягвае заліваць дажджамі. І арганізатары выкарыстоўваюць кожную магчымасць, каб дагнаць страчанае.