Аб'ектыў 06.02.2018 Адстаўка прапагандыстаў – параза дзяржаўных медыяў


Звольніў з пасадаў, але загадаў прыстроіць. Адразу траіх кіраўнікоў галоўных дзяржаўных медыяў замяніў Аляксандр Лукашэнка. Белтэлерадыёкампанія, СТВ, а таксама выданне адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» атрымалі новых шэфаў, якія будуць вызначаць, сярод іншага далейшае развіццё айчыннай прапаганды.

Экс-кіраўнікоў медыяў на нараду з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, Наталлі Качанавай і Наталлі Эйсмант не запрасілі. Менавіта Эйсмант курыруе пытанні развіцця айчынных медыяў, а яе муж ад сёння ўзначальвае Белтэлерадыёкампанію.

Лукашэнка падзякаваў адсутным

«Кіраўнікі, на пасады якіх вы заступаеце, гэта асобы вельмі дастойныя. І Давыдзька, і Якубовіч, і Казіятка… у сувязі з гэтым іх нельга згубіць», – зазначыў ён.

Павел Якубовіч займаў пасаду галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» з 1995 году. Юры Казіятка кіраваў СТВ 13 гадоў. Генадзь Давыдзька апошнія 8 гадоў узначальваў Белтэлерадыёкампанію.

Менавіта былы кіраўнік БТ агучваў сагу «Жалезам па шклу»

Але адзін з самых трагічных момантаў, да якога спрычынілася дзяржпрапаганда звязаны з працаю рэдакцыі «СБ. Беларусь сегодня». Яшчэ ў 2009 годзе СБ апублікавала ганебны артыкул у дачыненні да салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай. На наступны дзень пасля публікацыі жанчына скончыла жыццё самагубствам. У журналісцкіх колах лічаць, што Ксенафонт Суперфасфатоў, які падпісаў артыкул і быў галоўны рэдактар СБ.

«Павел Якубовіч унікальны выпадак у сучаснай белжурналістыцы. У гэтай газеце ён даволі ярка раскрыў свой прапагандысцкі і журналісцкі талент, шмат чорных плямаў у яго біяграфіі. Але робячы нават нешта не вельмі прыгожае ён захоўваў высокі ўзровень журналісцкай якасці», – сведчыць палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Новыя кіраўнікі

Адзінае на што звяртаюць увагу ўсе назіральнікі – узрост. Кадры абнавілі, а вось да якасці і росту праглядаў, застаюцца пытанні.

«Улада бачыць, што яна не вытрымлівае крытыкі і атрымлівае паразу ў спаборніцтве з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі», – упэўнены спадар Цыганкоў.

Каментуючы працу тэлебачання Лукашэнка параіў Эйсманту і Луцкаму паглядзець на замежны досвед.

Праграму «Клуб рэдактараў», дзе найбольшымі зоркамі былі Давыдзька і Якубовіч гледачы прапанавалі ўжо перайменаваць у клуб былых рэдактараў. Што да новых кіраўнікоў, то неўзабаве ўбачым, ці будуць яны працаваць па ўзорах, якія засталіся ад папярэднікаў.

Аркадзь Несцярэнка, «Белсат», фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары