Адмовіцца ад мяса – і стаць алімпійскім чэмпіёнам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcWR1Z2tPWVM1cWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Менску прайшоў фестываль «Vegfest» – своеасаблівая імпрэза для ліквідацыі прабелаў не толькі па тым, як можна жыць без мяса, але наагул – па здароваму ладу жыцця.

Наведнікі фэсту мелі ўнікальную магчымасць даведацца наўпрост ад алімпійскага чэмпіёна Аляксея Ваяводы, чаму спартоўцам лепш быць вегетарыянцамі.

Аднак, наймацнейшыя аргументы на карысць адмовы ад мяса гучалі не са сцэны – яны знаходзіліся на фуд-корце, дзе кожны ахвотны мог падсілкавацца вегетарыянскімі стравамі або прыгатаваць свой першы вега-дэсерт.

Пасля наведвання «Vegfestʼу» і адмовы ад мяса ніхто не будзе адказваць на пытанне: «Чаму ты не ясі мяса?». Хутчэй будуць пытацца: «А чаму ты ясі?». Глядзіце відэасюжэт.

Вольга Саўле, «Белсат»