Гэтымі днямі толькі ў Беларусі выцягнулі са сховішчаў ды адкрылі некалькі капсулаў, што калісьці савецкія людзі закладалі для нашчадкаў. Рэчаіснасць моцна адрозніваецца ад таго, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя планавалі пабудаваць савецкія людзі.
Што перадалі моладзі XXI стагоддзя лёзненцы шасцідзясятых, даведаліся сёння жыхары Віцебшчыны. З фасаду сцяны лёзненскага ваенна-гістарычнага музею выцягнулі капсулу з пасланнем ветэранаў, закладзеную 30-га чэрвеня 1974-га года.
Атрымалі паведамленне з мінуўшчыны і ў Полацку. Ліст сучасным палачанам быў напісаны па-беларуску. Ці адкажуць яны сваім нашчадкам на гэтай жа мове?
Ірына Дарафейчук, «Белсат», фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum