200-гадовая сядзіба ў вёсцы стала звычайным жылым домам


Не наведваць, а жыць у помніку архітэктуры. 200-гадовая сядзіба эпохі класіцызму ў вёсцы Янавічы стала звычайным жылым домам. Стагоддзе таму яе набыў шляхціч, каб там у спакоі і прыгажосці правесці сваю старасць. Але лёс склаўся інакш. Цяперашнія жыхаркі сядзібы мараць пра іншае.