Юля здабывае Дагестан

рэж. Юрась Высоцкі, 2016

Новы фільм зроблены адмыслова на замову тэлеканалу «Белсат» пра журналістку і пісьменніцу з Масквы, кандыдатку на дэпутацтва ў Дзяржаўную Думу Расеі – Юлію Юзік. Журналістка едзе на Каўказ у мусульманскі Дагестан, кідае выклік мясцовым уладам і традыцыям.

Юлія Юзік – нарадзілася ў Данецку Растоўскай вобласці ў 1981 годзе. У лістападзе 2003-га выйшла ейная кніга «Нявесты Алаха», перавыдадзеная ў дзевяці замежных краінах. За яе прапагандысцкія расейскія медыі назвалі Юлію да памагатаю радыкальнага тэрарызму. У 2016 годзе стала вядома, што праект «Адкрытыя выбары» Міхаіла Хадаркоўскага падтрымае журналістку на выбарах у Дзяржаўную Думу. Таксама Юлія займаецца грамадскімі праектамі на Каўказе. Прыхільніца моцнай прававой дзяржавы.

Я іду на выбары, бо хачу браць удзел у тых пераменах, якія хутка пачнуцца ў Расеі. Мне хочацца быць адною з тых, хто прынясе на Каўказ рэформы ды росквіт, – тлумачыла Юлія.

Ці мае яна шанец на перамогу?

«Юля здабывае Дагестан», рэж. Юрась Высоцкі, 2016 год

Каментары