Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер з Гомля. Свой відэаблог «Гарантий нет» ён распачаў некалькі гадоў таму з агляду інтэрнэт-пакупак з Кітаю. Часта закранаў і праблемы, важныя для ўсяго беларускага грамадства.
Але вядомасць да блогера прыйшла, калі ён атрымаў «ліст шчасця» – прадпісанне з падатковай інспекцыі аплаціць падатак на дармаедства. Максім пачаў актыўна асвятляць у сваім блогу праблемы, звязаныя з увядзеннем у краіне падатку для беспрацоўных. Некаторыя ягоныя відэа на гэтую тэму сабралі каля 500 тыс. праглядаў.
Рэж. Марыя Булавінская, 2017 г., Беларусь