Вернікі

рэж. Сурскі Ягор, 2017

За савецкім часам людзі абміналі пытанне, хто вернік, а хто не. Ведалі, што старыя кудысьці хадзілі. Бабуля магла патаемна хрысціць унука, пра што не ведалі бацькі.

Гэта адбывалася ўжо пасля таго, як святары зведалі наўпроставы пераслед, а шмат якія святыні былі зачыненыя ды папросту знішчаныя. Ваяўнічая антырэлігійная прапаганда закрывала пытанне веры яшчэ ў зародку, калі, пачынаючы са школы, любую праяву рэлігійнасці ганілі і высмейвалі.

Не зважаючы ні на што, хоць і ўпотай, але людзі захавалі веру ды сталіся сведкамі адраджэння царквы ўжо ў час гарбачоўскае перабудовы. Гісторыі чатырох герояў фільму – гэта добры прыклад асабістае шчырасці і свабоды сумлення, а таксама важны напамін нашчадкам пра духоўную трываласць.

Рэж. Ягор Сурскі, 2017 г., Беларусь

Каментары