Над сістэмай, рэпартаж, рэж. Марыя Булавінская


Яўген Ткач нарадзіўся ў 1928 г. і пабачыў большую частку развіцця савецкага грамадства. Яму давялося год папрацаваць у органах дзяржаўнай бяспекі. Але зразумеўшы, што праца спрэчная з маральнай кропкі гледжання, сышоў са службы. Зразумела, для МГБ былых супрацоўнікаў органаў не бывае: усё жыццё Яўгена Ткача пераследавалі і прыціскалі. Нягледзячы на гэта, ён застаўся моцнай асобай, чалавекам, які дае цвярозыя адзнакі дзеянням савецкага рэжыму.
Усе перапетыі свайго жыццёвага шляху Яўген Ткач апісаў у мемуарна-палітычнай кнізе «Праз ХХ стагоддзе».

Каментары