Купалаўцы. Людзьмі звацца

Рэжысёр: Карына Мароз Год: 2020

Фільм – спроба аднавіць падзеі жніўня 2020 года, якія адбываліся ў Купалаўскім тэатры. Размова са звольненымі акторамі дазваляе больш зразумець, што там адбылося на самай справе і чаму яны вырашылі сысці з тэатру.

У адказ на фальсіфікацыю вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і гвалт з боку ўзброеных сіл адно за адным купалаўцы запісваюць відэазвароты да сілавікоў і беларускага народа. У адказ улады звальняюць з пасады дырэктара тэатру – Паўла Латушку. Увесь час купалаўцы сцвярджалі тое, што яны – адно цэлае, яны – сям’я, у якой адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. У знак салідарнасці з звольненым дырэктарам, звальняецца і трупа. Не толькі выжыць самім, але і захаваць калектыў, захаваць адзін з самых значных сімвалаў беларускай культуры, нашай «беларускасці» – асноўная мэта купалаўцаў. У размове з некаторымі з іх, пачуем іх думкі і перажыванні, мары і надзеі.

Героі рэпартажу: Зоя Белхвосцік, Сяргей Чуб, Павел Харланчук, Зміцер Тумас.

Кожны з іх марыць аб тым, каб зноў тым жа саставам мець магчымасць выступаць на сцэне Купалаўскага тэатру перад беларускім гледачом. Прадстаўнікі нацыянальнага сімвала самі сталі сімвалам непакорнасці з гвалтам, генацыдам і хлуснёй. Дзверы тэатру зачыніліся, аднак кожны з іх верыць, што яны зноў адчыняцца, таму робяць усе магчымае каб захаваць калектыў.

6 кастрычніка вольныя Купалаўцы зладзілі «закрытую рэпетыцыю» «Тутэйшых» па за межамі будынку па адрасе Энгельса 7. Творчая група, нягледзячы на ўсе складанасці, адсутнасці памяшкання і фінансавання, у невялікім коле блізкіх сяброў дала спектакль. 12 кастрычніка адбылася прэмʼера пʼесы ў сеціве. Цяпер кожны можа ўбачыць актуальную як ніколі пастаноўку Янкі Купалы. Вольныя купалаўцы працягваюць існаваць і дарыць надзею на перамогу.

Рэпартаж, аўтарка Карына Мароз, 2020 г., Беларусь