Кукабака – вязень сумлення, рэпартаж

Рэжысёр: Аршынскі Міхаіл Год: 2014

Міхаіл Кукабака – адзін з самых вядомых беларускіх дысідэнтаў. Былы палітзняволены правёў у савецкіх турмах, працоўных лагерах і псіхіятрычных шпіталях 17 гадоў. Герой фільму на сваім жыццёвым прыкладзе паказвае механізм рэпрэсіяў,. Выпрабаванні няволяю не зламалі Кукабакі: ён і за кратамі працягваў антысавецкую дзейнасць, бароняючы правы вязняў. Толькі на сконе існавання СССР, у 1989 годзе, незалежная псіхіятрычная экспертыза ў Маскве зрабіла выснову, што Кукабака псіхічна здаровы чалавек, і праз год, у 1990-м, яго рэабілітавалі.

рэж. Міхаіл Аршынскі, 2014 г., Беларусь