Краіна для жыцця

Рэжысёр: Булавінская Марыя Год: 2020

Гісторыя актывістаў «Страны для жизни» Дзмітрыя Лукомскага і Віялеты Майшук, якія падчас перадвыбарчай кампаніі агітавалі за Святлану Ціханоўскую. Праз пераслед з боку ўладаў яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Дзмітрый Лукомскі – сябар супольнасці «Страна для жизни». Актыўны ўдзельнік пратэставых падзей 2020 года. Разам з аднадумцамі летам 2020 г. ладзіць агітацыйныя пікеты па раёнах Гомельскай вобласці ў падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пасля 9 жніўня далучаецца да пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, у выніку быў затрыманы і моцна збіты. Далей Дзмітрый працягнуў пратэставую актыўнасць, але з-за пераследу быў вымушаны з’ехаць ва Украіну са сваёй дзяўчынай Віялетай. На выгнанні яны ўзгадваюць пра перамогі і паразы каманды «Страна для жизни». Дзмітрый спадзяецца на перамогу рэвалюцыі ў Беларусі і чакае, калі зможа вярнуцца на радзіму, каб працягваць будаваць з аднадумцамі сапраўдную краіну для жыцця.

Рэпартаж, рэжысёрка Марыя Булавінская, 2020 г., Беларусь, Украіна