Кома, рэпартаж

Рэжысёр: Шапчыц Яўген Год: 2014

Журналісцкае расследаванне: праверыць мяжу паміж ненаўмысным дзеяннем і невуцтвам, дапушчэннем памылкі ды «неспрыяльнаю падзеяй» – найбольш распаўсюджанымі апраўданнямі медычных памылак, якія прыводзяць да сур’ёзных наступстваў. 32-гадовая Вольга Сукора падчас пластычнай аперацыі на сківіцы ў дзяржаўнай больніцы ў Менску ўвайшла ў кому. Чаму гэта здарылася? Бацькі жанчыны спрабуюць адшукаць прычыну, бо медычная камісія ў дзейнасці лекараў не знайшла нічога хібнага. рэж. Яўген Шапчыц, 2014 г., Беларусь