Кіеў ад золку да змяркання


Сонечны летні дзень. На палубу шпацырнага катара ўзыходзіць група падарожнікаў у пошуках свежага паветра, сонечных ваннаў і прыгожых краявідаў. Гэта і маладзёны , і людзі сталага веку. Дастаткова і турыстаў, якія жадаюць паглядзець сталіцу Украіны. Іх усіх яднае агульная мэта – падарожжа па рацэ.Некалькі гадзінаў круізу па Дняпры яны будуць бавіць час у спантанна ўтворанай кампаніі, распавядаць пра свае мары, сэнс жыцця, бога, каханне і грошы, пра даўняе мінулае ды нядаўнюю гісторыю, фліртаваць. Гэтыя размовы ў часе кароткіх спатканняў – то смешныя ды какетлівыя, то сурʼёзныя ды рэфлексіўныя – здзіўляюць сваёй адкрытасцю ды нязмушанасцю…

Каментары