Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні. Прэм'ера стужкі


Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў для незалежнага тэлеканалу фільм пра беларускага героя Кастуся Каліноўскага.

Кінааповед мае надзвычай арыгінальную форму – апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад смяротным пакараннем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідара, звяртаючыся да дакументаў эпохі ды сведчанняў сучаснікаў Каліноўскага.

ВІДЭА
«Белсат» зладзіў у Менску паказ фільму «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» – быў аншлаг
2016.03.13 12:52

Ролю кіраўніка паўстання 1863-га года выканаў у фільме актор Купалаўскага тэатру Раман Падаляка, каханую Каліноўскага – Марылю Ямант – згуляла Ганна Харланчук-Южакова. Сцэнар для фільму напісаў малады гісторык і літаратар Зміцер Кузменка, прыкаваны да інваліднага вазка. Ён не можа гаварыць, але шмат піша, з’яўляецца аўтарам кнігі вершаў.

Рэжысёр Валер Мазынскі адзначыў:

«Да Каліноўскага ёсць шмат пытанняў. З аднаго боку – ён няўрымслівы, з іншага – з ім немагчыма было ні пра што дамовіцца. Ён упарта пёр, як зубр. Як паводле Высоцкага: буйны быў. А буйных сёння мала ў нас».

ВІДЭА
«Белсат» зняў фільм пра апошнія дні Кастуся Каліноўскага. Прэмʼера неўзабаве
2016.02.02 20:03

Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларусаў. Царскі суд прыгаварыў кіраўніка паўстання 1863 года да расстрэлу. Аднак вядомы сваёй жорсткасцю ў падаўленні паўстання расейскі генерал Мураўёў выказаўся за павешанне. Кастуся Каліноўскага публічна павешалі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 года.

МЯ, ДД, belsat.eu