Чарговая хваля калектывізацыі, якая адбывалася ў Заходняй Беларусі пасля Другой сусветнай вайны, тэма не надта папулярная сярод гісторыкаў. А дарма.
Аддаўшы ўсё, што мелі, людзі месяцамі працавалі за «галачкі» на паперы, без грошай. А хто аддаваць не хацеў, сушыў сухары. Пра гэта ўзгадваюць жыхары палескіх вёсак, якія сталі героямі нашага дакументальнага фільму Ягора Сурскага.
Рэж. Ягор Сурскі, 2016 г., Беларусь