Сыс пра Сыса, дак. фільм

Рэжысёр: Ваўранюк Мікалай Год: 2010

Анатоль Сыс стаў жывым сімвалам беларускага адраджэння канца 1980-х – пачатку 1990-х. Гэты таленавіты паэт памёр у 2005 г. Для адных ён быў геніем, для іншых – сумленнем. Але не пакідаў нікога абыякавым да сваёй асобы і творчасці. Як і дзе фармаваліся ягоны погляды, перш як ён стаў вядомым у сталіцы. Гэта Усходняе Палессе, Дняпро, Гомель. Гэта сям’я, аднавяскоўцы, былыя настаўнікі. Як магло стацца, што ў сяле Гарошкаў ва ўсходняй Беларусі, якая лічыцца больш саветызаванаю і зрусіфікаванаю, – нарадзіўся паэт з такім абвостраным пачуццём Бацькаўшчыны?

2010, Польшча