Чарнобыльскія званы (Dzwony Czarnobyla), дак. фільм

Рэжысёр: Каменьскі Ярослаў Год: 1996

Чарнобыльскія званы – дакументальны фільм, які спрабуе адказаць на пытанні, што здарылася 26 красавіка 1986 году на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, а таксама паказвае наступствы радыеактыўнага забруджвання. Нягледзячы на тое, што фільм быў зняты праз дзесяць гадоў пасля аварыі, ён не менш актуальны і сёння. Чарнобыльскія званы – б’юць да сёння, як напамін чалавеку, як неадказныя крокі некалькіх асобаў прывялі да трагічных наступстваў.

Рэж. Ярослаў Каменьскі (Jarosław Kamieński), Курт Лянґбайн (Kurt Langbein) ды інш., 1996, Польшча