Без дому

Рэжысёр: Андрэй Куціла Год: 2023

У будынку былой камп’ютарнай школы ў Лодзі жывуць некалькі дзясяткаў украінскіх уцекачоў.

Некаторыя класы перароблены пад жылыя пакоі – у адным пасялілася сям’я Ванды Кавалеўскай. Яна бабуля, самая старэйшая, выкладчыца музычнай школы ў Харкаве. Прыехала разам з дачкой і ўнукам. Да самага апошняга жанчына не хацела пакідаць родны горад, дзе прапрацавала ўсё жыццё і мае 50 гадоў прафесійнага стажу. Аднак яе муж і цесць угаварылі спадарыню Ванду дабрацца да вакзалу Харкава, сустрэцца там з дачкой і ўнукам і пакінуць горад, які няспынна бамбілі з першага дня поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Праз некалькі пакутлівых дзён у дарозе сям’і ўдалося дабрацца да Польшчы.

Рэжысёр – Андрэй Куціла

belsat.eu