Украіна. Пачатак

Рэжысёр: Якуб Бернат Год: 2024

Як толькі ва Украіне пачаўся поўнамаштабны напад, журналісты «Белсата» Якуб Бернат і Кшыштаф Павідэл накіраваліся ў блакадны Кіеў.

Іх задачай было даставіць бронекамізэлькі, каскі калегам рэдакцыі і бяспечна эвакуяваць з горада беларускую журналістку Любоў Лунёву разам з катом Генрыкам.

Рэпартаж
Рэпартаж: Кіеў у абцугах і абарона сталіцы ў прадмесцях
2022.03.17 20:00

Па па дарозе яны наведалі гарады, якія адбілі напад рускіх, сустрэліся з іх абаронцамі і зафіксавалі першыя ваенныя разбурэнні. Яны таксама бачылі ўкраінскую сталіцу, якая абязлюдзела і чакала нападу Расеі. На зваротным шляху яны сталі сведкамі драматычнай эвакуацыі тысяч ваенных бежанцаў з Украіны. У рэпартажы паказаныя ваенны запал і эмоцыі жаўнераў і простых людзей, якія абаранялі краіну – са зброяй у руках і на фронце.

belsat.eu