Далёка нам яшчэ да БНР, дак. фільм

Рэжысёр: Халіп Уладзімір Год: 2007

Фільм паказвае, адкуль ідзе непрыманне цяперашнімі ўладамі Беларусі Дня незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Чаму Лукашэнка і ягоныя памагатыя так ненавідзяць Дзень Волі? Ідэалы першай незалежнай беларускай дзяржавы жывуць у сэрцах людзей, якія штогод святкуюць гэты дзень, хоць іх збіваюць, садзяць у турмы толькі за гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Фільм распавядае пра абставіны ўзнікнення БНР, якой не ўдалося захавацца ў гістарычным бязладдзі, і праводзіць паралелі да сённяшняй сітуацыі, калі дзейны рэжым па кавалках прадае суверэнітэт краіны за танныя расейскія газ і нафту.

2007, Беларусь