Дыягназ: Бісмарк, дак. фільм

Рэжысёр: Матафонаў Алесь Год: 2012

Рашэннем суда мастака-авангардыста Віталя Калгіна, вядомага пад псеўданімам Бісмарк з дыягназам шызафрэніі змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь закрытага тыпу Гайцюнішкі. Гэты дыягназ дастаўся яму яшчэ ад савецкай эпохі, і людзі мастацтва вырашылі абараніць свайго калегу. Яны не вераць, што Віталь можа быць псіхічна неўраўнаважаным, і прымусовае змяшчэнне яго ў шпіталь трактуюць як вяртанне да рэпрэсіўнай псіхіятрыі часоў СССР. Што ўяўляе з сябе Віталь Калгін як мастак і як чалавек? Чаму яму паставілі такі дыягназ у далёкім 1988-м? Што стала прычынаю змяшчэння мастака ў псіхіятрычную клініку? Што чакае яго ў будучыні? Адказы на гэтыя пытанні пастараліся знайсці аўтары фільму ў ягоных малюнках, у архіўных здымках, у гутарках з жонкаю, сябрамі, калегамі-мастакамі ды мастацтвазнаўцамі.

2012, Беларусь