Палітвязень, які адбывае 20-гадовы тэрмін у калоніі на Ямале, патрабуе ад расейскіх уладаў вызвалення ўсіх украінцаў, якіх утрымліваюць у Расеі і анексаваным Крыме.
Рэжысёр паведаміў адвакату, што гатовы памерці, калі патрабаванні не выканаюць. Зміцер Дынзэ не выключае, што Сянцова накіруюць на прымусовае псіхіятрычнае абследаванне і будуць прымяняць прымусовае кармленне. Пра гэта распавяла ягоная стрыечная сястра Наталля Каплан.
Цяпер у Расеі і Крыме застаюцца 64 украінскія палітвязні.
Расейскія ўлады інкрымінуюць рэжысёру «стварэнне на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасці». Сянцоў сваю віну не прызнаў і заявіў пра катаванні ў турме, назваўшы сваю справу сфабрыкаванай. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сянцова палітвязнем і ініцыявала бестэрміновую акцыю падтрымання. Арышт Сянцова выклікаў абурэнне ў палітыкаў, дзеячоў культуры, праваабаронцаў па ўсім свеце.
ДР belsat.eu