Абвал фондавага рынку прывёў да скарачэння капіталаў 50 найбагацейшых бізнесменаў Расеі на $ 11.7 млрд. Сярод найбольш пацярпелых ёсць як тыя, хто ўжо трапіў пад санкцыі ЗША, так і тыя, каго амерыканскі Мінфін у спісы пакуль не ўнёс, паведамляе rbc.ru.
Вынікі «чорнага панядзелка» можна паглядзець на forbes.com, дзе ў рэжыме онлайн аднаўляецца памер маёнтку расейскіх алігархаў.
Лідарам па стратах стаў сумнавядомы Алег Дзерыпаска, які сёлета трапіў у секс-скандал з удзелам Насты Рыбкі.
Нагадаем, што 6 красавіка Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць 7 расейскіх бізнесоўцаў і 17 высокапастаўленых чыноўнікаў з «крамлёўскага спісу».
ЮВ, belsat.eu