Вучаніца 4-га класу адной з берасцейскіх школаў пагадзілася паказаць гледачам «Белсату» сваю школьную лінейку. З урачыстасці стрыміць Каміла Ляўчук.
11:30 Лінейку абвесцілі завершанай. Дзяцей запрашаюць у класы, а мы неўзабаве завяршаем наш стрым.
11:25 «Дзеці трошку баяцца казаць, бо тут строгая дысцыпліна», – зазначае нашая карэспандэнтка. І спачувае хлопчыку, які танчыць у шапцы.
11:20 Дзеці падарылі кветкі і цукеркі сваім настаўніцам і настаўнікам. Аднакласнік Камілы выступіў ля мікрафона і пажадаў усім добрай вучобы. «Малайчына, класна выступіў, стараўся», – кажа Каміла. Потым распачаўся пастановачны выступ пад песню «Учат в школе».
11:10 На лінейку прыйшлі ветэран другой сусветнай вайны і ўдзельнік вайны ў Афганістане. Зайграла «Лявоніха».
11:05 Аднакласнік Камілы параіў пацікавіўся версіяй айфону нашай карэспандэнткі і параіў весці стрымы праз Ютуб.
11:00 Перад пачаткам урачыстай лінейкі настаўніца спрабавала забараніць Каміле здымаць відэа, але даведаўшыся пра трансляцыю, адышла ў бок.
Сёлета ў школы і гімназіі Беларусі прыйдуць агулам каля мільёна вучняў і вучаніц, у тым ліку 110 тысячаў першакласнікаў.
Тэма першага ўроку ва ўсіх школах – «Мая краіна Беларусь».
Глядзіце таксама:
МЛ, belsat.eu