Пажар на заводзе
У абласным цэнтры загарэўся будынак заводу ТАА «Модерн-Экспо».
Інцыдэнт адбыўся 15 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Напярэдадні пажару, на месцы ўзгарання, праводзіліся зварачныя працы.
Урачыстае адкрыццё заводу па вытворчасці гандлёвага абсталявання адбылося 11 траўня ў межах VI Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». На ўрачыстасцях прысутнічалі кіраўніцтва вобласці і гораду, а таксама прадстаўнікі замежных дэлегацыяў, амбасадаў, прадпрыемстваў – удзельнікі форуму.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле «Народныя навіны Віцебску»