Праз 500 гадоў пасля выдання першай беларускай кнігі – скарынаўскай Бібліі – нам ёсць чым пахваліцца.
6 жніўня 1517 года ў Празе ўраджэнец Полацку Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр Псалтыра ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Беларуская Біблія выйшла раней за англійскую, французскую і расейскую.
Цягам трохгадовага побыту ў Празе Скарына выдаў 23 кнігі (калі лічыць усе кнігі Пяцікніжжа і Царстваў асобнымі выданнямі).
Сёння з паўтысячы вядомых асобнікаў кніг Скарыны ў Беларусі знаходзіцца толькі дзесяць.
Сваймі кнігамі Скарына паклаў пачатак айчыннаму кнігадрукаванню і зрабіў чытанне больш даступным і танным.
Пра самую маленькую і самую дарагую беларускую кнігу – у нашым відэа.