Хто ці што замінае ўвесці бязвізавы рэжым з Еўразвязам? З такім пытаннем карэспандэнты «Белсату» звярнуліся да менчукоў.
«Вярхі не хочуць або не могуць», – мяркуе малады хлопец.
«Мы ж усе разумеем, якая ў нас у краіне сітуацыя», – адказвае на пытанне нашых карэспандэнтаў мужчына.
«Мы ў Савецкім саюзе ездзілі куды хацелі. Цяпер таксама можаш ехаць куды хочаш», – дзеліцца сваймі развагамі мянчук сталага ўзросту.
«Гэта ўсё праз «касманаўтаў», якія тут арудуюць. Магчыма тыя, хто наверсе, думаюць, што нам не варта ездзіць «за бугор», – кажа мянчук.
Больш адказаў у відэа!
Нагадаем, што 6 красавіка дэпутаты Еўрапейскага парламенту пераважнай большасцю падтрымалі законапраект аб увядзенні бязвізавага рэжыму для грамадзянаў Украіну.
ЮВ, belsat.eu