Ці прытрымліваюцца спартоўцы адмысловага рэжыму і ў святы і якія найбольш экзатычныя святкаванні Новага году на зборах у экзатычных краінах перажываў беларускі спартовец – глядзіце ў апошняй «Святочнай размове».
Каляды – час мараў і жаданняў, успамінаў пра цуды маленства і надзея на цуды будучыні, пра мары ажыццёўленыя і будучыя. Спецпраект каналу Белсату ў межах «Прывату» з Валярынай Куставай – «Святочныя размовы». Госць чацвёртага выдання – абсалютны рэкардсмен, 12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе і ўдзельнік гурта «Brutto» Віталь Гуркоў.
Віталь распавядае Валярыне пра тое, як адзначаў Новы год у маленстве, якія падарункі атрымоўваў ад бацькоў ды разважае, што гартавала ягоны характар.
А таксама:
Перад самымі Калядамі Віталь перамог зорку кітайскага К-1 – Мергена Білялава, непераможнага дасюль казахскага байца, і адсвяткаваў перамогу ўзняццем бел-чырвона-белага сцягу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”416538″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”]
24 снежня – Уладзімір Някляеў;
25 снежня – Юрый Зісер;
31 снежня – Алена Анісім.