Сёння ў Менску прайшла акцыя падтрымання «Белсату». Глядзіце відэазапіс.
13:35 Павел Севярынец распавёў і іншыя ўдзельнікі пакінулі пісьмовы заврот у прыёмнай адміністрацыі. У звароце між іншым патрабуецца забяспечыць журналістаў тэлеканалу «Белсат» акрэдытацыяй. Намеснік загадчыка прыёмнай па зваротах грамадзянаў Ігар Ламаносаў зарэгістраваў зварот. Пісьмовы адказ на яго, згодна з заканадаўствам, мусіць прыйсці цягам 14 дзён. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў – цягам месяцам. Але Павел Севярынец не верыць, што будзе нейкі адказ, кажа, што меў падобную сітуацыю са зваротам падчас пратэстаў прадпрымальнікаў у пачатку года, калі не дачакаўся ніякага адказу.
Тым не менш Павел Севярынец упэўнены, што варта ладзіць акцыі падтрымання «Белсату», каб звярнуць увагу грамадства і міжнароднай супольнасці на сітуацыю, у якую трапіў тэлеканал.
12:58 Некалькі ўдзельнікаў акцыі зайшлі ў будынак Адміністрацыі кіраўніка краіны, разам з імі – журналістка «Белсату» Любоў Лунёва. Павел Севярынец заявіў, што пратэстоўцы будуць патрабаваць фінансавання «Белсату» беларускай дзяржавай.
12:50 Паўла Севярынца запрасілі ў прыёмную Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.
Глядзіце таксама >>> Акцыя на падтрыманне «Белсату» ў фотаздымках
12:25 «Не рускаму міру! Не Рыжскаму міру!» – гучыць перад адміністрацыяй.
12:05 Міліцыянты пачалі складаць пратколы на ўдзельнікаў акцыі.
12:00
«Мы ідзем да адміністрацыі кіраўніка Беларусі, каб ён спыніў расейскую прапаганду і ўключыў «Белсат» у Беларусі», – заявіў Павел Севярынец.
Таксама ён адзначыў, што ў любой здзелкі ёсць два бакі: у справе «Белсату» гэта беларускія і польскія ўлады.
Акцыю ладзяць салідарныя з «Белсатам» грамадскія дзеячы і палітыкі. Павал Севярынец прапаноўвае лозунгі ў падтрыманне нашага каналу: «Без “Белсата” будзе вата» ды «НТВ – далоў! “Белсат” – дамоў!»
19 снежня ў офісе незалежнага прафсаюзу РЭП апазіцыйныя палітыкі, журналісты ды грамадскія дзеячы абмеркавалі захады па захаванні «Белсату».
«Мы разумеем, што прычына рашэння закрыць “Белсат” – гэта сённяшні рэжым у Беларусі. Таму заўтра мы ладзім вулічную акцыю з лозунгам «Выключыць НТВ, уключыць “Белсат”». Таксма мы падпісваем звароты да тых людзей, якія могуць змяніць рашэнне пра «Белсат» у наш бок. Таксама мы рыхтуем зварот да Беларускага саюзу палякаў, каб ён выступіў у абарону тэлеканалу. Працягваем інтэрнэт-акцыю #белсатжыві, у межах якога людзі пішуць, чаму «Белсат« для іх важны», – сказаў ў размове са svaboda.org намеснік старшыні «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Міхась Янчук.
Сайт БАЖ узяў на сябе функцыю каардынаваць усе акцыі салідарнасці з «Белсатам».
ЮВ, belsat.eu