[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdjZTSVJWNHgwUlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Менскія «Крумкачы» пасля перамогі над «Дняпром» выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пра феномен сталічнай каманды, у якой разам з прафесіяналамі граюць аматары, «Белсат» размаўляе з кіраўніком беларускай версіі праекту «tribuna.com» Максімам Беразінскім.
Аляксандр Баразенка: Чым выкліканая цікавасць да «Крумкачоў» з боку футбольнай і каляфутбольнай грамадскасці?
Максім Беразінскі: Гэта прыватны клуб з ідэяй. Уладальніку клуба гэты праект цікавы, ён укладае туды нейкі сэнс, а не толькі хоча раздзярбаніць грошы аднаго, а потым другога прадпрыемства.
Калі футбалісты ўдзельнічаюць у праекце, які вылучаецца з масы іншых, калі яны адчуваюць прыналежнасць, калі ёсць сінергія, у выніку атрымоўваецца нешта добрае.
А. Б.: Якія вы бачыце перспектывы «Крумкачоў» у наступным сезоне?
М. Б.: Гэта залежыць ад фінансаў у пэўнай ступені, бо было б няблага ўсё ж падпісаць двух-трох футбалістаў. Калі ў каманды не будзе фінансавых праблемаў, весці барацьбу за тое, каб застацца ў Вышэйшай лізе, «Крумкачы» змогуць. Магчыма, нават за тое, каб быць у сярэдзіне табліцы.
Поўную версію інтерв’ю глядзіце ў нашым відэа.
ДД, belsat.eu