Фота: dailymail.co.uk
Фанаты паводзілі сябе агрэсіўна, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Ліль – адзін з французскіх гарадоў, дзе праходзяць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе. Сёння там адбыўся матч Расея – Славакія (2:1 на карысць Славакіі).
Паводле агенцтва АР, паліцыянты сачылі за вялікай групай брытанскіх фанатаў каля чыгуначнай станцыі ў Лілі. Група з 200 асобаў паводзіла сябе агрэсіўна. Праваахоўнікі выкарысталі слезацечны газ, каб разагнаць фанатаў зборнай Англіі.
14 чэрвеня стала вядома пра смерць 51-гадовага брытанца, якога пасля матчу 11 чэрвеня збілі расейскія фанаты.
Чытайце таксама >>> Расейскія псеўдафанаты збілі англічаніна ў касцюме колераў нацыянальнага сцягу.