З 1 чэрвеня зменяцца правілы ўезду ў Грузію. Што трэба ведаць беларусам?


З пачатку лета беларускім турыстам будзе неабходна медычная страхоўка на ўвесь перыяд знаходжання ў Грузіі.

Вулічнае жыццё Тбілісі, уличная жизнь в Тбилиси
Ранішняя смуга над старым горадам і ракой Кура. Тбілісі, Грузія. Люты 2024 года.
Фота: Белсат

Мінімальны страхавы пакет павінен уключаць:

– 5000 долараў / еўра – экстраныя амбулаторныя паслугі;

– 30 000 долараў / еўра – паслугі стацыянараў.

Колькі каштуе страхоўка?

Кошт поліса залежыць ад тарыфаў страхавой кампаніі, умоў страхавання, узросту турыста, перыяду дзеяння і шэрагу іншых фактараў. Страхоўка можа быць аформлена на любой з трох моў: рускай, англійскай або грузінскай.

Якія штрафы?

Згодна з законам, пры адсутнасці страхоўкі прадугледжаны наступныя штрафы:

– 300 лары;

– 600 лары неабходна заплаціць, калі штраф не выплачаны ва ўстаноўлены тэрмін;

– 900 лары ў выпадку, калі штраф не выплачаны праз месяц пасля ўсталяванага тэрміна.

Афармляць страхоўку рэкамендуецца не пазней як за 5 дзён да ўезду ў Грузію.

Нагадаем, Грузія застаецца адным з самых папулярных турыстычных напрамкаў для беларусаў.

Інфаграфіка
Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа
2024.01.18 10:31
Hавiны
Егіпецкія гатэлі памяняюць сістэму «ўсё ўлучана». Што трэба ведаць турыстам
2024.03.31 18:16

 

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў