У беларускі на мяжы з Польшчай знайшлі 40 «айфонаў»


Берасцейскія мытнікі знайшлі 40 тэлефонаў «Apple iPhone» у 24-гадовай беларускі, якая ехала з Польшчы праз пункт пропуску «Берасце». Супраць жанчыны распачалі адміністрацыйную справу, ёй пагражае штраф да 1200 рублёў з магчымай канфіскацыяй тэлефонаў.

Паводле мытнікаў, жанчына заяўляла, што не мае пры сабе абавязковых для дэкларавання тавараў і выбрала для пераходу мяжы «зялёны калідор». Але ейную машыну скіравалі на паглыблены дагляд.

Мытнікі выявілі, што ў верхнім адзенні, багажы і канструктыўных нішах машыны было чатыры дзясяткі тэлефонаў мадэляў «13 Pro Мах», «14 Pro Мах» і «15 Pro Мах». Агулам партыю тэлефонаў ацанілі ў 88 тысяч рублёў – у сярэднім па 2,2 тысячы за апарат, хоць за новы «iPhone» мадэлі «13 Pro Мах» у Беларусі просяць ніяк не менш за 3 тысячы.

Супраць жанчыны распачалі справу паводле ч.2 арт. 15.1 КаАП РБ, ёй пагражае канфіскацыя апаратаў і штраф да 30 базавых велічыняў – 1200 рублёў.

На мяжы з Беларуссю трэба быць максімальна асцярожнымі: літаральна за няправільны крок у «зялёны калідор» могуць забраць вялікія сумы грошай, суд не абароніць. Акрамя таго, на мяжы могуць незаконна патрабаваць «праверыць тэлефон» на «палітычны кампрамат» або адмовіцца ад карты паляка. Юрыст не раіў у такой сітуацыі адстойваць свае правы, бо за адмову затрымаць за тое, што прынцыповы чалавек «лаяўся матам» і «не падпарадкоўваўся законным патрабаванням» (нават калі не лаяўся і калі патрабаванні былі незаконнымі).

Разбор
Як чысціць тэлефон перад пераходам мяжы. Парады «Кіберпартызанаў» і «Кібербабра»
2024.05.11 07:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў