«Моцны пажар». ЗСУ атакавалі нафтабазу ў акупаваных Ровеньках пад Луганскам


Збройныя сілы Украіны (ЗСУ) увечары 10 траўня абстралялі нафтабазу ў горадзе Ровенькі ў Луганскай вобласці, што з 2014 года знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сілаў.

«Украінскія войскі ўдарылі па Ровеньках. У раёне нафтабазы пачаўся моцны пажар. Падрабязнасці ўдакладняюцца», – паведамілі ТАСС акупацыйныя ўлады рэгіёну.

Пра ўдар і пажар таксама паведамляюць РИА Новости.

Тым часам у сацсетках публікуюцца відэа ўдару і пажару. Выказваюцца меркаванні, што для гэтага маглі быць выкарыстаныя амерыканскія касетныя ракеты ATACMS.

Горад Ровенькі знаходзіцца за 110 кіламетраў ад лініі фронту.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся вылучыць новы пакет ваеннай дапамогі Кіеву ў памеры 400 млн долараў. Пра гэта 10 траўня паведамілі ў Белым доме. Дэталі пакета пазней абвесціць Пэнтагон.

Hавiны
Расейцы ўзнавілі наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. Што вядома?
2024.05.10 17:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў