Чэргі на мяжы: выезду з Беларусі даводзіцца чакаць больш за содні


Святы сталі нагодай для беларусаў, каб паспрабаваць выехаць за межы краіны. Але стаяць прыходзіцца падоўгу: часам больш за содні.

Чарга з машынаў на беларуска-польскім пункце пропуску.
Фота: Брест – Тересполь / Telegram

Згодна з інфармацыяй, прыведзенай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту, станам на 12-ую гадзіну чарга на выезд з Беларусі ў напрамку Польшчы (пункт «Берасце») складала 400 легкавых аўтамабіляў і 70 аўтобусаў. На пераходзе «Казловічы» сабралася 800 грузавікоў.

У напрамку Літвы – 170 легкавых аўтамабіляў і 620 грузавікоў на «Каменным Логу» і 180 легкавікоў і 420 грузавых аўтамабіляў у «Беняконях», аўтобусаў у абодвух пунктах – 0.

На латвійскім напрамку ў чаргу сталі 120 легкавікоў (памежны пункт «Грыгароўшчына»), 430 цяжкавікоў і 0 аўтобусаў.

А вось што да часу, за які ўдаецца праходзіць мяжу, то ў мясцовых чатах людзі пішуць, што дзеля таго, каб выехаць з Беларусі, даводзіцца стаяць не менш за содні.

Тыя пасажыры, якія прыехалі і сталі ў чаргу ў напрамку Польшчы раніцай 8 траўня, цалкам прайшлі беларускі і польскі бок толькі праз 27 гадзінаў.

Некаторыя стаялі больш за 30 гадзінаў.

Для легкавых аўтамабіляў, адзначаюць кіроўцы, на польскім баку працуюць толькі два каналы, «усё стаіць, рух слабы».

Дарога з Польшчы ў Беларусь атрымліваецца хутчэйшаю, паездка аўтобусам займае каля 5,5 гадзіны. Паводле апошніх паведамленняў, чарга з легкавых машынаў на пераходзе «Тэрэспаль – Берасце» складае больш за 50 машынаў.

З Літвы ў Беларусь, паводле водгукаў пасажыраў, праходжанне займае каля 7-9 гадзінаў. Хаця пішуць, што некаторым удавалася прайсці мяжу і хутчэй – прыблізна цягам трох гадзінаў. У гэтым выпадку шмат што залежыць ад складу пасажыраў, якія едуць у Беларусь: калі сярод іх трапляюцца грамадзяне іншых краінаў, асабліва з Украіны, то памежнікі могуць праводзіць доўгія правяранні.

Hавiны
На беларуска-польскай мяжы – вялізная чарга з аўтобусаў
2024.05.08 10:25

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў