Усевалад Боршч

На дне
Чалавек, які замярзае на вуліцы, ужо даўно стаўся сімвалам непатрэбнасці, бездапаможнасці, бюракратыі і ўвасабленнем фразы «без паперкі – ты казюлька». Без жылля і працы, сацыяльных сувязяў гэткія асобы робяцца выгнанцамі грамадства. Здымачная група праекту «Без рэтушы» пазнаёмілася з бесхацінцамі ды з’ездзіла да іх у госці. У якіх умовах яны жывуць, чым харчуюцца, як ратуюцца ад холаду і чаму сёння ў іх няма жылля?
25.02.2021